Гучы, матчына мова!

Дата: 21 февраля 2023 в 15:23
106 просмотров

Традыцыйна 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, ва ўстанове адукацыі праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу.

Цікавай і займальнай  атрымалася гульня-віктарына , якая была праведзена для вучняў школы настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Сачнёвай Н.А. ў супрацоўніцтве з прадстаўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі Кашпар Інай Аляксандраўнай і Фёдаравай Вольгай Мікалаеўнай. Вучні з задавальненнем адгадвалі загадкі, узнаўлялі тэксты прыказак і прымавак, рашалі крыжаванкі.

Трэба адзначыць, што Іна Аляксандраўна і Вольга Мікалаеўна працуюць у складзе раённага краязнаўчага клуба “Вытокі”, членамі якога з’яўляюцца і вучні нашай школы. Таму некаторыя заданні мелі краязнаўчы характар. Вучням былі прапанаваны заданні пазнаць па фотаздымках памятныя мясціны, знакамітных людей Сенненшчыны. У час гульні гаварылі выключна па-беларуску!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.