Тыдзень роднай мовы

Дата: 22 февраля 2022 в 13:12
389 просмотров

У свеце налічваецца больш чым шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Сярод гэтага мноства моў ёсць адна асаблівая – родная, беларуская мова.
З 16 па 22 лютага 2021 года ў нашай ўстанове адукацы праводзіцца Тыдзень роднай мовы.

Настаўнікі, навучэнцы школы акунуліся ў свет роднай беларускай культуры. У мерапрыемствах тыдня  прынялі ўдзел вучні 2-11 класаў. Разнастайнасць праграмы дазволіла кожнаму вучню знайсці занятак па душы. З планам тыдня вучні былі пазнаёмлены ў першы дзень.

      Кожны  дзень праводзіцца тэматычныя флэшмобы, якія  ўвасабляюць паняці “Гісторыя”, “Радзіма”, “Асоба”, “Мова”, “Традыцыя”.     

   У школьнай бібліятэцы арганізавана выстава Чытаем разам, чытаем па-беларуску”, на якой былі прадстаўлены цікавыя кнігі на роднай мове. Вучні змаглі наведаць тэматычныя мерапрыемствы ў раённай бібліятэцы.

Састаўной часткай усіх мерапраыемстваў мерапрыемстваў стаў удзел вучняў 3-11 класаў у рэспубліканскім дыстанцыйным конкурсе “Буслік”.

     Лагічным завяршэннем тыдня стане флэшмоб “Традыцыя”, у рамках якога вучні яшчэ раз успомняць традыцыі і звычаі беларускага народа.

Мерапрыемствы тыдня дазволілі школьнікам зноў убачыць і адчуць наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.