З 19 па 23 верасня 2022 года ва ўстанове праходзяць мерапрыемствы ў рамках Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

Дата: 21 сентября 2022 в 10:25, Обновлено 23 сентября 2022 в 15:46
165 просмотров

Напярэдаднi вучні прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, квэсце-гульні “Фальклор, фальклор – душа народа”. Сваімі ўраджаннямі аб мерапрыемствах вучні змаглі падзяліцца пры стварэнні інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”.

  

Ва ўстанове праходзяць мерапрыемствы ў рамках Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Вучні прынялі ўдзел конкурсах,віктарынах, якія дазволілі яшчэ раз звярнуць увагу на прыгажосць і мілагучнасць роднай мовы. Яскравым момантам стаў удзел вучняў у літаратурна-музычнай імпрэзе, прысвечанай 120-годдзю Максіма Танка “Я сэрцам пісаў сваю кожную песню”. Сустрэча прайшла ў рамках супрацоўніцтва з раённай бібліятэкай.Таксама вучні прынялі ўдзел у дыстанцыйнай акцыі “Чытаем вершы пра родную мову”.  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.